Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць
У міліцыю звярнулася 70‑гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай тэлефонных махляроў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Ілюстрацыйнае фота
Жанчыне патэлефанавалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі пенсійнага фонду, і паведамілі пра памылку пры налічэнні пенсіі. Пад выглядам удакладнення даных яны пераканалі пенсіянерку паведаміць пашпартныя звесткі, а затым прадыктаваць SMS-код.
Праз некаторы час у месенджары ёй патэлефанаваў ужо іншы мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам ДФР. Ён заявіў, што звесткі жанчыны нібыта выкарысталі махляры для адкрыцця рахунку і пераводу грошай на злачынныя мэты.
Пенсіянерку запалохалі крымінальнай адказнасцю і правядзеннем ператрусу, пасля чаго пераканалі «задэклараваць» усе ашчаджэнні.
Жанчына перадала кур’еру больш за 17 тысяч даляраў, сказаўшы кодавую фразу «півоня».
Аператыўнікі ўстанавілі і затрымалі 17‑гадовага студэнта. Па ўказанні куратараў ён забраў грошы ў пацярпелай і пакінуў скрутак у тайніку на тэрыторыі Першамайскага раёна. Аднак да моманту прыбыцця міліцыі грошай там ужо не было.
Падлетак сам раней стаў ахвярай аналагічнай схемы і дзейнічаў пад ціскам ілжэсілавікоў.