Беларусь і Азербайджан узаемна прызналі пасведчанні кіроўцы
Гэты крок пазбаўляе людзей ад неабходнасці нанова праходзіць навучанне і здаваць экзамены пры пераездзе.
Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Азербайджанам, якое дазваляе грамадзянам абедзвюх краін карыстацца сваімі пасведчаннямі і абменьваць іх па спрошчанай схеме.
Пасведчанні кіроўцаў, выдадзеныя ў Беларусі і Азербайджане, цяпер лічацца сапраўднымі ў абедзвюх краінах.
Грамадзяне могуць абмяняць свае пасведчанні на мясцовыя без здачы тэорыі і практыкі. Скарыстацца спрошчаным абменам дакумента можна пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне.