На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»
Гаспадар Фімкі вядзе блог у тыктоку, дзе расказвае пра іх вясёлыя будні.
У роліках, якія здымае мужчына, відаць, што чалавек і дзік, насуперак законам прыроды, выдатна ладзяць, піша Onliner.by.
Яны разам ходзяць па лесе, Фімец, зусім як сабака, віляе хвастом і радасна бяжыць да гаспадара, калі той яго кліча:
— Ідзі сюды, мой шакаладапрыемнік!
Мяркуючы з усяго, салодкае, а асабліва шакалад, — асаблівая любоў Фімкі. Так, напрыклад, на адным з відэа кабанчык стаміўся, лёг на лясную сцежку і нікуды не хоча ісці. Але як толькі чуе слова «Снікерс», сілы ў яго аднекуль з’яўляюцца.
— Фім, пайшлі, шакалад атрымаеш! «Снікерс» атрымаеш! Пайшлі, маленькі, яшчэ трошкі засталося, — падбадзёрвае дзіка аўтар роліка.
А яшчэ Фімка любіць водныя працэдуры. Гаспадар з вялікай пяшчотай рэагуе на ўсё, што б ні рабіў яго гадаванец. І кожны раз знаходзіць для яго новыя пяшчотныя і крыху іранічныя словы: «Ты мой Іхтыяндр хрыпучы! Купайся, купайся! Ты ўсё ж такі марская свінка ці рачная».
Відэа пра Фімку набіраюць тысячы праглядаў і сотні добрых каментарыяў. Людзі замілоўваюцца ласуном, жартуюць і нават… крыху зайздросцяць:
- «Пупсік салодзенькі!»
- «Жыццё, якое я хачу».
- «Як яму падарыць Snickers?»
- «Ахаха, гэта я спрабую выцягнуць мужа на мора».