Прэм’ер-міністарка Латвіі падала ў адстаўку на фоне распаду кіроўнай кааліцыі
Пра сваю адстаўку Эвіка Сіліня паведаміла падчас прэс-канферэнцыі раніцай 14 мая, піша LSM.
Эвіка Сіліня. Фота: Omar Havana / AP
На фоне заявы Сіліні латвійскі ўрад фармальна будзе лічыцца распушчаным.
Адстаўка Сіліні адбылася пасля рашэння левацэнтрысцкай партыі «Прагрэсіўныя» выйсці з кіроўнай кааліцыі пасля таго, як Эвіка Сіліня запатрабавала адстаўкі міністра абароны Андрыса Спрудса (які ўваходзіць у партыю «Прагрэсіўныя») на фоне прылёту беспілотнікаў у краіну.
У чацвер, 14 мая, у Сейме Латвіі павінна было адбыцца галасаванне аб выказванні недаверу прэм’ер-міністарцы.