У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Belarusiana»
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 13 мая
Паводле ведамства, дачыненне да «Belarusiana» маюць Яраслаў Грыгор'еў і Мечыслаў Дабранскі.
У спіс уключылі акаўнты праекта ва ўсіх сацсетках, а таксама YouTube-канал.
На акаўнт Belarusiana ў Instagram падпісаны больш за 3000 чалавек, у Telegram — больш за 1300, на YouTube — 461 падпісчык.
«Safe Space для нацыяналістаў і іншых нашых, Беларусь перадусім», — адзначаюць аўтары праекта.