У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»
За званне каралевы змагаліся 14 студэнтак сталічных ВНУ.
Фінал гарадскога конкурсу прыгажосці і таленту «Каралева студэнцтва Мінска — 2026: Сімфонія прыгажосці» адбыўся ў канцэртнай зале «Мінскканцэрта», пішуць Мінск-навіны.
У гэтым годзе канцэпцыя конкурсу раскрывала вобраз сучаснай беларускай жанчыны.
Дзяўчаты прайшлі сур’ёзнае выпрабаванне, і якасці, якія яны маюць і якія набылі, удзельнічаючы ў конкурсе, дапамогуць ім далей ісці па жыцці, адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Тытул «Каралевы студэнцтва — 2026» дастаўся студэнтцы Акадэміі кіравання Марыі Бязлюдавай.