БЕЛ Ł РУС

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта

14.05.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Знайшося 15 тысяч ахвотных паслухаць расійскага спевака.

14 лістапада ў Мінск едзе Дзіма Білан. Выступіць ён на найвялікшай пляцоўцы ў горадзе — у «Мінск-Арэне», якая змяшчае каля 15 тысяч чалавек. Нягледзячы на гэта, ужо цяпер, за паўгода да канцэрта, усе квіткі на яго раскупленыя.

Пра гэта 14 мая напісалі ў афіцыйных акаўнтах Білана:

«Без лішніх словаў — усе квіткі прададзеныя».

Насамрэч у продажы ёсць яшчэ некалькі білетаў — магчыма, нехта здаў іх. Але такія квіткі хутка разлятаюцца і па другі коле.

Білан — не рэдкі госць у нашай краіне. Апошні яго канцэрт у Беларусі прайшоў у лістападзе 2025 годзе таксама ў «Мінск-Арэне». Гледачы захапляліся артыстам і шоу, у якім Білан лётаў па прасторы арэны, але адзначалі праблемы з арганізацыяй. Летам Білан зноў будзе ў Беларусі — ён адзін з хэдлайнераў фестывалю Viva Braslav.

У сацсетках фанаты Білана актыўна просяць яго зладзіць дадатковы канцэрт у Мінску. Білан пакуль пра такія планы не абвяшчае.

Чытайце таксама:

Дзіма Білан будзе хэдлайнерам фестывалю Viva Braslav

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец

Каментары да артыкула