БЕЛ Ł РУС

Выйшла грунтоўная манаграфія пра старавераў Паазер’я

14.05.2026 / 12:42

Nashaniva.com

У выдавецтве «Беларуская навука» ў межах працы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі выйшла калектыўная манаграфія «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура», піша bellit.info.

Ладная частка амаль 500‑старонкавага выдання напісаная Уладзімірам Аўсейчыкам, знаўцам пахавальных і памінальных практык беларускага Падзвіння і ваколіц, які ўжо працяглы час займаецца вывучэннем стараверскай культуры.

Сярод аўтараў кнігі таксама даследчыцы Таццяна Валодзіна, Вольга Лабачэўская, Вольга Афанасьева, Святлана Лявонцьева, якія напісалі раздзелы пра замоўную традыцыю, народны тэкстыль, абразы і кніжную культуру.

Выданне мае багаты ілюстратыўны матэрыял, дзе апрача звыклых архіўных і экспедыцыйных фатаграфій, шырока выкарыстаны сямейныя фота саміх старавераў, у тым ліку ў раздзеле, прысвечаным пахаванням, апублікавана каля двух дзясяткаў пахавальных здымкаў.

Кнігу ўжо можна набыць у «Акадэмічнай кнізе» ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула