Колькасць загінулых у Кіеве ўзрасла да пяці чалавек. Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела 12‑гадовай дзяўчынкі
Пошукава-выратавальная аперацыя на месцы абстрэлу працягваецца, паведаміў мэр горада Віталь Клічко.
Фота з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага
Прэзідэнт Украіны паведаміў як мінімум пра 40 пацярпелых у сталіцы краіны.
Паводле яго даных, яшчэ сем чалавек пацярпелі ў Кіеўскай вобласці, 28 — у Харкаве, двое — у Адэскай вобласці.