БЕЛ Ł РУС

Фінал Лігі чэмпіёнаў пакажуць на стадыёне «Дынама»

14.05.2026 / 13:43

Nashaniva.com

Кіраўніцтва сталічнага стадыёна нядаўна абвясціла, што арэна сёлета зноў стане месцам правядзення розных івэнтаў, і найбліжэйшы з іх ужо не за гарамі.

Фота: Onliner.by

30 мая, у суботу, на стадыёне «Дынама» на вялікіх экранах пакажуць фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім сустрэнуцца ПСЖ і «Арсенал», піша Onliner.by.

Назіраць за гульнёй можна будзе проста з футбольнага поля. Для гледачоў будуць працаваць фудкорт, фотазоны і іншыя забаўляльныя пляцоўкі. Квіткі каштуюць 6 рублёў. Набыць іх можна як анлайн, так і ў фізічных пунктах аператара TicketPro.

Пачатак трансляцыі — а 19:00 (з гэтага года фіналы ЛЧ будуць пачынацца а 19-й, а не 22:00 як раней).

Запускаць гледачоў пачнуць з 17‑й гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула