Мадура сядзіць у камеры разам з 18 зняволенымі
Сярод сукамернікаў некаторы час быў амерыканскі рэпер Tekashi 6ix9ine.
Нікалас Мадура пасля затрымання на борце дэсантнага верталётаносца USS Iwo Jima
Былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, якога ЗША ўтрымліваюць у Нью-Ёрку па справе аб наркатрафіку, знаходзіцца ў перапоўненай камеры разам з яшчэ 18 зняволенымі. Пра гэта яго сын Нікалас Мадура Гера расказаў Spiegel, піша Bild.
Паводле яго слоў, сярод сукамернікаў Мадура некаторы час быў амерыканскі рэпер Tekashi 6ix9ine.
3 студзеня гэтага года ў Каракасе Мадура і яго жонку Сілія Флорэс выкралі амерыканскія вайскоўцы і даставілі ў Нью-Ёрк. Ім прад’явілі абвінавачанні, у тым ліку ў наркатрафіку. Абое не прызнаюць віны і застаюцца ў турме ў Брукліне да суда.
«Мая сям’я не мае ніякага дачынення да наркотыкаў або тэрарыстаў. Усё гэта палітычны працэс», — заявіў ён.