БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года

14.05.2026 / 15:21

Nashaniva.com

У нямецкім Аахене адбылася першая з 2020 года сустрэча Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы — трох лідарак, якія сталі сімвалам беларускіх пратэстаў.

Фота: тэлеграм-кана Святланы Ціханоўскай

Знакамітае трыа бярэ ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Карла Вялікага, як лаўрэаткі прэміі 2022 года.

Тады на ўручэнні замест Калеснікавай прысутнічала яе сястра Таццяна Хоміч. Прэмію Калеснікавай асабіста ўручылі пасля вызвалення, у сакавіку 2026 года.

Жанчыны паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года, калі яны дамовіліся пра супрацоўніцтва.

Навіна на сайце «Нашай Нівы» за 16 ліпеня 2020 года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула