75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца
11 красавіка архіепіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію (Юшчуку) споўнілася 75 гадоў.
Згодна са Статутам РПЦ, у такім узросце архірэй падае на імя патрыярха прашэнне аб сыходзе на спачын. Справу разглядае Сінод.
Аднак сёння Сінодам Руская праваслаўная царква было прынята рашэнне адмовіць у задавальненні прашэння і «блаславіць працягваць кіраванне Магілёўскай епархіяй» БПЦ, піша «Хрысціянская візія».
Тым не менш цяпер епіскапа Сафронія могуць зняць з пасады ў любы момант — проста прыняўшы па яго прашэнні новае рашэнне. Так у 2013 годзе адбылося з мітрапалітам Мінскім Філарэт (Вахрамееў).