БЕЛ Ł РУС

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце

14.05.2026 / 17:03

Nashaniva.com

У Мінску на два гады перакрыюць вуліцу Мельнікайце ў цэнтры горада. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Мінскметрабуда» Васіль Касавец, паведамляе Blizko.by. Скразны праезд закрыюць ужо ў пачатку чэрвеня.

Гэта трэба для дэмантажу двух тунэлепраходчых комплексаў і будаўніцтва злучальнага вузла з дзейнай лініяй метро.

«На працягу месяца будзе падрыхтавана адпаведнае рашэнне, затым пачнем працаваць і на гэтым участку», — адзначыў Васіль Касавец.

У той жа час, нягледзячы на перакрыццё скразнога праезду, заезды ў двары застануцца даступнымі для мясцовых жыхароў.

Чытайце таксама:

Шэсць будынкаў у Мінску злучаць паміж сабой галерэямі

Пад Мінскам будуюць цяпліцы памерам у 8 футбольных палёў

На праспекце Машэрава з-за будаўніцтва метро скарэктавалі арганізацыю дарожнага руху

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску

Каментары да артыкула