БЕЛ Ł РУС

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ

14.05.2026 / 17:59

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці падчас нясення службы пацярпеў супрацоўнік ДАІ, паведамляе прэс-служба МУС. Аварыя адбылася 14 мая каля 13:15.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле папярэдняй інфармацыі, 74‑гадовы кіроўца аўтамабіля Opel здзейсніў наезд на інспектара, які знаходзіўся каля службовай машыны з уключанымі чырвонымі і сінімі маячкамі.

Пацярпелага даставілі ў медыцынскую ўстанову, дзе яму аказваюць неабходную дапамогу.

На месца здарэння асабіста прыбыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула