БЕЛ Ł РУС

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?

14.05.2026 / 20:06

Nashaniva.com

Мінчукоў занепакоіла моцная пена, якая з'явілася на вадзе ў Лошыцкім парку. Асабліва шмат яе ў канале на ўчастку пасля турбіны. Некаторыя відавочцы ў сацыяльных сетках выказвалі здагадкі, што гэта можа быць звязана са скідамі забруджванняў, бо вада мае незвычайны выгляд і пах. Іншыя лічылі, што з’ява натуральная і выкліканая дажджамі і пылком раслін, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

У адміністрацыі Ленінскага раёна патлумачылі, што такое пенаўтварэнне назіраецца штогод у перыяд моцных ападкаў. Калі вада падае з вышыні і змешваецца з паветрам, утвараецца пена.

Таксама спецыялісты адзначылі, што ў цёплы сезон у вадаёмах актыўна развіваюцца мікраарганізмы і водарасці. Яны разам з пылком і ўзнятым глеем могуць дадаткова ўплываць на з’яўленне пены.

Па словах чыноўнікаў, гэта з’ява не ўяўляе небяспекі для птушак і рыбы.

Чытайце таксама:

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

У Лошыцкім парку адновяць стары млын

Каментары да артыкула