БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

14.05.2026 / 20:44

Nashaniva.com

У цэнтры Дзяржынска на аўкцыён выставілі вядомы гандлёвы аб’ект — «Дом гандлю», які з'яўляеца старэйшым універмагам горада, піша domovita.by.

Будынак плошчай амаль 10 тысяч квадратных метраў ацанілі ў 13,44 мільёна рублёў (прыкладна 4,76 мільёна даляраў). Разам з ім пакупнік атрымае долю зямельнага ўчастка плошчай больш за 1 гектар і ўжо дзейны бізнэс з 27 арандатарамі.

Сам аб’ект — трохпавярховы будынак з падвалам, пабудаваны яшчэ ў савецкі час. Яго будаўніцтва пачалося ў 1970-я, а адкрыццё адбылося ў 1988 годзе. У 2021 годзе правялі рэканструкцыю: абнавілі фасады, вокны, інжынерныя сеткі і ўнутраныя памяшканні, таму будынак цяпер прыдатны да эксплуатацыі без дадатковага рамонту.

Сёння ўнутры працуюць крамы, банкі, сэрвісныя пункты і іншыя арэндатары. Аб’ект фактычна застаецца важным гандлёвым цэнтрам горада.

Каб удзельнічаць у аўкцыёне, трэба ўнесці задатак каля 10% ад кошту. Заяўкі прымаюцца да 21 мая 2026 года, а самі таргі адбудуцца на наступны дзень, 22 мая. Пераможца павінен хутка падпісаць дамову і разлічыцца за аб’ект, але будынак цяпер мае банкаўскі цяжар, які будзе ўрэгуляваны ў працэсе здзелкі.

Чытайце таксама:

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

У Лідскім раёне спрабуюць збыць з рук збанкрутаваны бровар

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак

Каментары да артыкула