БЕЛ Ł РУС

Літоўскае МЗС выказала Беларусі чарговы пратэст

14.05.2026 / 21:45

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Літвы выклікала прадстаўніка беларускай амбасады ў Вільні і выказала пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы краіны ў ноч на 13 мая.

Шар, які дастаўляе кантрабанду з Беларусі. Фота ілюстрацыйнае

Літоўскі бок заявіў, што інцыдэнт стварыў пагрозу для цывільнай авіяцыі і прымусіў часова ўводзіць абмежаванні ў паветранай прасторы над аэрапортам Вільні.

У МЗС Літвы адзначылі, што разглядаюць такія выпадкі як сур’ёзнае парушэнне міжнароднага права і гібрыдную атаку, адказнасць за якую ўскладаюць на беларускі бок.

Таксама Літва заклікала Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы па кантролі сітуацыі ў сваёй паветранай прасторы і зрабіць захады, каб падобныя інцыдэнты не паўтараліся.

Раней стала вядома, што ў ноч на 13 мая аэрапорт Вільні на гадзіну спыняў працу. Ён быў закрыты з 2:16 да 3:16 ночы. Улады Літвы заявілі, што ў зоне павышанай рызыкі для авіяцыі былі зафіксаваныя аб’екты, падобныя да паветраных шароў. У выніку былі закранутыя два авіярэйсы: адзін адмянілі, другі накіравалі ў Капенгаген. Нязручнасці закранулі 128 пасажыраў.

Раней падобныя перабоі ў працы аэрапорта Вільні ўжо адбываліся ў пачатку красавіка з-за тых жа метэазондаў.

Чытайце таксама:

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію

У Коўне прызямліўся шар з беларускімі цыгарэтамі

Уначы праз кантрабандыстаў закрывалі Віленскі аэрапорт

Каментары да артыкула