БЕЛ Ł РУС

У Літве затрымалі мужчыну, які прыйшоў забраць цыгарэты, перапраўленыя шарам з Беларусі

14.05.2026 / 22:31

Nashaniva.com

У Салечніцкім раёне літоўскія памежнікі перахапілі паветраны шар з кантрабандным грузам, які прыляцеў з Беларусі, а таксама затрымалі мужчыну, што прыйшоў забраць тавар, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Памежнікі заўважылі шар, які апускаўся каля мяжы, і знайшлі яго рэшткі разам з пакункам, загорнутым у белую плёнку. Побач яны арганізавалі засаду.

Праз некалькі гадзін да гэтага месца прыйшоў 23‑гадовы мясцовы жыхар. Як сцвярджаюць літоўскія службы, ён меў намер забраць груз.

У пакунку знайшлі 1500 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Паводле ацэнак літоўскага боку, кошт кантрабанды з улікам падаткаў перавышае 8 тысяч еўра.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальнае расследаванне за незаконны абарот падакцызных тавараў. Паводле заканадаўства Літвы, яму можа пагражаць штраф або да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Літоўскія памежнікі таксама паведамілі, што з пачатку года перахапілі ўжо 97 грузаў, дастаўленых паветранымі шарамі, і затрымалі 37 чалавек, звязаных з такімі схемамі.

Чытайце таксама:

Літоўскае МЗС выказала Беларусі чарговы пратэст

Уначы праз кантрабандыстаў закрывалі Віленскі аэрапорт

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

У Літве шэсць чалавек асудзілі за кантрабанду цыгарэт з Беларусі

Каментары да артыкула