БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Клімавіцкім раёне пацярпелі тры чалавекі

14.05.2026 / 23:29

Nashaniva.com

Аварыя здарылася на 14‑м кіламетры аўтадарогі Клімавічы — Касцюковічы — мяжа Расіі, паведамляе «Міліцыя Магілёўшчыны».

Як паведамляецца, 35‑гадовая кіроўца Peugeot, выязджаючы з другаснай дарогі, не саступіла дарогу іншаму аўтамабілю той жа маркі, які рухаўся па галоўнай дарозе пад кіраваннем 38‑гадовага мужчыны.

У выніку сутыкнення траўмы атрымалі абодва кіроўцы, а таксама 23‑гадовая пасажырка другога аўтамабіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула