БЕЛ Ł РУС

Пад Бабруйскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

15.05.2026 / 00:42

Nashaniva.com

Аварыя здарылася каля 21:00 14 мая на 8‑м кіламетры аўтадарогі Бабруйск — Мазыр, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, 41‑гадовы кіроўца Citroеn Jumper спрабаваў пазбегнуць наезду на дзікую жывёлу, аднак не справіўся з кіраваннем. У выніку мікрааўтобус перакуліўся на праезнай частцы.

Усіх, хто знаходзіўся ў салоне, агледзелі медыкі. Траіх чалавек даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула