Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў
Прэзідэнт ЗША падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з кіраўніком Кітая ў Пекіне.
Фота: Brendan Smialowski — Pool/Getty Images
«Ён увесь такі дзелавы. З ім, разумееце, няма ніякіх гульняў. Ён не гаворыць пра тое, якое сёння цудоўнае надвор’е. О, давайце паглядзім на зоркі, давайце паглядзім на сонца, разумееце. Мне гэта падабаецца. Гэта добра. Ніякіх гульняў», — сказаў Трамп.
«Я казаў пра яго, і, шчыра кажучы, пра некаторых іншых выказваўся не так пахвальна. Але пра яго я скажу вось што: калі б вы паехалі ў Галівуд і шукалі чалавека на ролю лідара Кітая ў фільме, на галоўную ролю, кастынг бы не адбыўся. Вы не змаглі б знайсці такога хлопца, як ён. Нават яго фізічныя даныя — разумееце, ён высокі, вельмі высокі. (…) Але не, калі б вы паехалі ў Галівуд, вы б не знайшлі… Вы не знойдзеце чалавека на гэтую ролю. Ён выдатны», — дадаў прэзідэнт ЗША.
СМІ ацэньваюць рост Сі Цзіньпіна на 176—180 см.