БЕЛ Ł РУС

Сёння стартуе чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне

15.05.2026 / 08:14

Nashaniva.com

І адразу матчам Канада — Швецыя.

На свой, напэўна, апошні чэмпіянат едзе легенда НХЛ і зборнай Канады Сіднэй Кросбі. Фота: RvS.Media/Monika Majer/Getty Images

Сёння ў Швейцарыі ў Цюрыху і Фрыбуры стартуе чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне. Ён праходзіць у звыклым фармаце: 16 зборных разбітыя на дзве групы па 8 камандаў.

Чатыры каманды з групы выходзяць у 1/4 фіналу, зборныя, што зоймуць апошнія месцы ў групах пакінуць вышэйшы дывізіён.

У групе А гуляюць: Швейцарыя, ЗША, Фінляндыя, Германія, Латвія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Аўстрыя.

У групе B — Канада, Швецыя, Чэхія, Славакія, Нарвегія, Данія, Італія, Славенія.

Чэмпіянат стартуе сёння матчам Канада — Швецыя (17:20).

Год таму першынство выйграла зборная ЗША, якая ў фінале перамагла ў авертайме Швейцарыю з лікам 1:0. ЗША выйгралі і Зімовую Алімпіяду.

Зборная Беларусі апошні раз брала ў чэмпіянаце свету ў 2021 годзе, калі заняла апошняе месца ў групе.

Той турнір меўся прайсці адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі, але ў выніку рэакцыі на палітычныя рэпрэсіі ў нашай у краіне, чэмпіянат цалкам аддалі Латвіі.

А з 2022 года беларускі і расійскі хакей выключаныя з міжнародных спаборніцтваў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула