Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі
Прэзідэнт ЗША заявіў пра «сотні мільярдаў даляраў», якія Кітай плануе ўкласці ў амерыканскія кампаніі, кіраўнікі якіх суправаджалі яго ў Пекіне.
Фота: Kenny Holston-Pool/Getty Images
Дональд Трамп заявіў, што па выніках яго перамоў з лідарам КНР Сі Цзіньпінам бакі заключылі «фантастычныя гандлёвыя здзелкі», паведамляе прэс-пул Белага дома.
Пасля сустрэчы са старшынёй КНР Трамп у інтэрв’ю Fox News заявіў, што Кітай мае намер укласці «сотні мільярдаў даляраў» у амерыканскія кампаніі, кіраўнікі якіх суправаджалі яго падчас візіту ў Пекін.
Ён адзначыў, што група вядучых амерыканскіх бізнэсменаў, уключаючы заснавальніка Tesla Ілана Маска, выканаўчага дырэктара NVIDIA Джэнсэна Хуанга і генеральнага дырэктара Apple Ціма Кука, прыбыла разам з ім у Кітай, каб «выказаць павагу» і развіваць бізнэс.
«Гэтыя бізнэсмены тут, каб заключаць здзелкі і вяртаць працоўныя месцы», — сказаў Трамп.
Амерыканскі лідар дадаў, што запрасіў іх на сустрэчу з Сі, хоць першапачаткова прысутнасць бізнэсменаў у графіку перамоў не прадугледжвалася.
«Кітай інвестуе сотні мільярдаў даляраў у тых людзей, якія сёння былі ў гэтай зале. Менавіта таму яны прыехалі», — заявіў Трамп. «Там былі практычна ўсе найбуйнейшыя бізнэс-лідары».
Трамп таксама паведаміў, што Сі пагадзіўся замовіць 200 самалётаў Boeing. Паводле яго слоў, падчас сустрэчы бакі абмяркоўвалі гандаль, Іран і эканамічнае супрацоўніцтва.
Дональд Трамп паведаміў, што Кітай пагадзіўся купляць амерыканскую нафту.
Чытайце таксама:
Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў
Трамп зноў заявіў, што ў Іране ўсё можа быць знішчана за дзень