БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка запускае на лета дадатковы цягнік у Пецярбург

15.05.2026 / 09:40

Nashaniva.com

Рашэнне прынята ў сувязі з прагназаваным ростам пасажырапатоку ў сезон адпачынкаў і для ўмацавання інтэграцыйных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.

Дадатковы цягнік №50/49 Мінск — Санкт-Пецярбург — Мінск будзе курсаваць штодня на працягу ўсяго лета і ў пачатку восені.

З Мінска цягнік будзе адпраўляцца з 3 чэрвеня да 10 верасня а 20:06 і прыбываць у Санкт-Пецярбург на наступны дзень а 10:10.

З Санкт-Пецярбура састаў будзе хадзіць з 4 чэрвеня да 11 верасня, адпраўляючыся а 20:45 і прыбываючы ў сталіцу Беларусі на наступны дзень аб 11:19.

Па Беларусі цягнік будзе рухацца праз станцыі Смалявічы, Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша-Цэнтральная, Багушэўск і Віцебск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула