Следам за Трампам у Пекін паляціць Пуцін
Візіт у Пекін прэзідэнта Расіі запланаваны на 20 мая, піша South China Morning Post.
Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Як адзначае выданне, «гэта будзе першы выпадак, калі Кітай прыме лідараў дзвюх дзяржаў у адным і тым жа месяцы», што адлюстроўвае намаганні Пекіна па «кіраванні сувязямі з абедзвюма краінамі».
З 13 да 15 мая ў Кітаі з візітам знаходзіўся Дональд Трамп.
Раней Дзмітрый Пяскоў пра візіт Пуціна казаў наступнае: «Гэты візіт рыхтуецца. Можна сказаць, што ўжо завершана падрыхтоўка, засталіся заключныя штрыхі».
Чытайце таксама:
Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі