БЕЛ Ł РУС

Гурт Nochy прэзентаваў новы беларускамоўны альбом — у 14 трэках змяшаліся індзі-поп, электра-рок і рэп

15.05.2026 / 16:46

Nashaniva.com

Шматжанравы альбом «Надоўга» ствараўся амаль дзевяць месяцаў і ён цалкам спрадзюсаваны самімі музыкамі — вакалісткай і кампазітаркай Юліяй і саўнд-прадзюсарам Пашам.

Гурт Nochy. Фота: асабісты архіў

Кожны трэк у альбоме — асобны стан, але разам яны складаюцца ў цэльную гісторыю пра трывогу, чаканне, злосць, пяшчоту і ўнутранае напружанне.

У альбом увайшлі як новыя трэкі, так і ранейшыя, у тым ліку дуэты з Сяргеем Leibonik Башлыкевічам («Бяда») і Настассяй Рыдлеўскай («Купальскай ноччу»).

Музычна альбом вельмі разнастайны — здаецца, кожны знойдзе тут хоць адзін трэк на свой густ: электронную адчайную песню «Столь», рэчытатыўную «Бяду» ці лірычную «Вечар».

«Наша творчасць — гэта сумесь танцавальных песень і атмасфернай лірыкі. У нас няма жадання ўпісвацца ў строгія жанравыя рамкі», — адзначаюць музыкі.

З 15 мая альбом «Надоўга» даступны на ўсіх асноўных музычных пляцоўках.

Чытайце таксама:

«Боль доўгі час быў для творчасці перавагай, а не недахопам». Інтэрв’ю з гуртом Nochy 

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом

Каментары да артыкула