Памёр ксёндз Ян Сарэла
Яму было 50 гадоў.
Catholic.by
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведаміла, што 15 мая пасля цяжкай хваробы памёр ксёндз Ян Сарэла — духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Ян Сарэла нарадзіўся 28 жніўня 1975 года. Паходзіць з парафіі ў Тракелях (Воранаўскі раён). Пасвячэнне прыняў у чэрвені 2000 года.
У суботу труна з целам будзе знаходзіцца ў семінарыйнай капліцы. У нядзелю адбудзецца развітанне ў касцёле Адшукання cвятога Крыжа ў Гродне, пасля чаго перавязуць у Тракелі, дзе а 19‑й пройдзе імша ў касцёле ў Тракелях, малітоўнае чуванне пры труне.
Пахаванне адбудзецца ў панядзелак.