БЕЛ Ł РУС

Футбольны сімулятар eFootball больш не даступны ў Беларусі

15.05.2026 / 15:06

Nashaniva.com

Футбольны сімулятар ад японскай кампаніі Konami працяг серыі гульняў Pro Evolution Soccer — спыніў працу ў Беларусі і Расіі, піша Sport Baza.

З сённяшняга дня ў Беларусі і Расіі немагчыма купіць манеты, а ў далейшым стане недаступным спампоўванне гульні з расійскіх акаўнтаў App Store, Google Play, PlayStation Store і Microsoft Store.

Таксама знікне магчымасць ствараць свой акаўнт, уваходзіць у гульню і пераносіць даныя.

Карыстальнікі ўжо пераходзяць на іншыя рэгіёны, каб захаваць свой прагрэс. У асноўным гэта адбываецца праз Konami ID шляхам змены рэгіёна на іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула