БЕЛ Ł РУС

Жанчына злавіла папутку, а ёй уцюхалі непатрэбны посуд

15.05.2026 / 15:15

Nashaniva.com

Звычайная дарога дадому для жыхаркі Маладзечанскага раёна абярнулася непрыемнай гісторыяй.

Да жанчыны, якая ўвечары вярталася дадому, пад’ехаў аўтамабіль. Кіроўца прапанаваў падвезці, яна пагадзілася.

Падчас паездкі мужчына завёў размову пра выгадную прапанову і прадэманстраваў набор сталовых прыбораў, запэўніваючы, што гэта прадукцыя фірмы Zepter.

Ён пераканаў жанчыну, што цана сёння «асабліва прывабная», і яна, паддаўшыся на ўгаворы, вырашыла набыць тавар. За набор жанчына перадала мужчыну 100 даляраў, 100 еўра і 100 рублёў.

Дома жанчына выявіла, што сталовыя прыборы выраблены зусім іншай фірмай і прадаюцца значна танней. У сувязі з гэтым яна звярнулася ў міліцыю, піша Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула