БЕЛ Ł РУС

Збанкрутавала «Рачное параходства», маёмасць прадаюць з малатка

15.05.2026 / 16:22

Nashaniva.com

Арганізацыя абвясціла пра сваю эканамічную неплацежаздольнасць. Пасля гэтага на пляцоўцы «Белрэалізацыя» выставілі дзясяткі лотаў — ад аўтамабіляў да кватэр.

Здымак ілюстрацыйны

Маёмасць прадпрыемства прадаюць адразу ў трох абласцях: Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай. Агульны кошт актываў перавышае адзін мільён рублёў.

Першыя лоты з’явіліся ў продажы яшчэ ў сакавіку. Сярод іх — машыны, краны, гаражы, склады, кватэры, а таксама вытворчыя пляцоўкі.

Раней паведамлялася, што запазычанасць прадпрыемства дасягнула 18 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

Банкрутуе яшчэ адна беларуская абутковая фабрыка

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Банкрутуе буйны мясны завод

Каментары да артыкула