Зборная Латвіі адмовілася гуляць супраць Беларусі. Яе пакаралі
УЕФА афіцыйна прысудзіў зборнай Латвіі тэхнічнае паражэнне за адмову гуляць супраць беларусаў у адборы да юнацкага чэмпіянату Еўропы па футболе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Матч паміж зборнымі Беларусі і Латвіі сярод футбалістаў да 19 гадоў павінен быў адбыцца 15 мая ў Сан-Марына ў рамках адборачнай групы B3. Аднак латвійская каманда не выйшла на поле па палітычных прычынах.
У выніку УЕФА залічыў зборнай Латвіі тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.
Чытайце таксама:
Футбольны сімулятар eFootball больш не даступны ў Беларусі
Фінал Лігі чэмпіёнаў пакажуць на стадыёне «Дынама»
Шакіра, Мадонна і BTS выступяць у фінале чэмпіянату свету па футболе