БЕЛ Ł РУС

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго

15.05.2026 / 17:34

Nashaniva.com

Нядаўна стала вядома, што Яўген Сіманенкаў з Лёзна ў пачатку гэтага года падпісаў кантракт з расійскай арміяй, а потым ён знік на вайне — яго шукала сужыцелька. Жанчына сцвярджала, што Сіманенкава вывезлі з Лёзна смаленскія рэкруцёры-армяне пры дзіўных абставінах.

Меркавалася, што мужчына найверагодней загінуў, але насамрэч ягоны лёс прынамсі пакуль аказаўся шчаслівейшым.

Сёння імя Яўгена Сіманенкава з’явілася ў абменным спісе — пад нумарам 144 пазначаны чалавек, чые персанальныя даныя цалкам супадаюць з беларусам, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» Пры гэтым стаіць прочырк у графе грамадзянства — верагодна, так расіяне маркіруюць замежнікаў пры абмене.

Чытайце таксама:

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ

Беларус «паабяцаў сям'і дабрабыт» і завербаваўся на вайну. Знік без звестак у мясным штурме — і жонка плача, што няма чаго есці

Каментары да артыкула