БЕЛ Ł РУС

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым

15.05.2026 / 18:32

Nashaniva.com

На наваполацкім прадпрыемстве «Палімір», якое ўваходзіць у структуру «Нафтана», папярэдзілі, што з 08:00 16 мая факельны ствол першай чаргі вытворчасці «Поліэтылен» будзе перыядычна працаваць у «сажавым» рэжыме, пры якім можа назірацца чорны дым.

Гэта звязана з пазапланавым рамонтам у цэху №101 вытворчасці «Поліэтылен». 14 мая ў гэтым цэху спынілі кампрэсар па прычыне няспраўнасці электрарухавіка. Пасля яго рамонту запланаваныя пускавыя аперацыі.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што «сажавы» рэжым працы факельных ствалаў з’яўляецца бяспечным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула