У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя
У сталічным супермаркеце заўважылі беларускія клубніцы, якія прадаюць у невялікіх упакоўках, заўважыла выданне Tochka.by.
Фота: Tochka.by
250 грамаў ягад каштуюць 13,48 BYN за ўпакоўку або 53,92 BYN за кг.
Ёсць і варыянт таннейшы, ад іншага вытворцы. Упакоўка той жа вагі прадаецца па 10,78 BYN за штуку або 43,12 BYN за кг.
Фота: Tochka.by
Раней у крамах былі прадстаўленыя ў асноўным грэчаскія і егіпецкія ягады.
Фота: Tochka.by
Паступова цана на беларускія клубніцы, вядома, пачне падаць, бо пачнецца клубнічны сезон, але трэба яшчэ пачакаць.
Тым часам усё больш беларускіх клубніц завозяць на Камароўку. Там яны каштуюць 25—40 BYN за кг. А вось імпартныя таннейшыя — 12—20 BYN за кг.
На галоўным рынку Мінска шмат таксама чарэшні па 22,9—130 BYN за кг. Падаюць цэны і на дурніцы (буякі), якія каштуюць па 45—79 BYN за кг. У аднаго прадаўца ёсць і журавіны — па 23 BYN.
Таксама з’явіліся першыя беларускія ажыны. Цана на іх гіганцкая — 30 BYN за маленькую ўпакоўку.
Хапае на рынку і садавіны, цана на яе пакрысе зніжаецца.
Чытайце таксама:
На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму
Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка