БЕЛ Ł РУС

Google у тры разы скарачае аб'ём бясплатнага «воблака» для новых карыстальнікаў

15.05.2026 / 21:44

Nashaniva.com

Кампанія Google пачала тэставаць новыя правілы для бясплатнага воблачнага сховішча. Для часткі новых карыстальнікаў аб’ём памяці скарацілі з 15 да 5 гігабайтаў, піша Android Authority.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Раней кожны новы акаўнт атрымліваў 15 ГБ, якія выкарыстоўваліся для Gmail, Google Drive і Google Photos. Цяпер некаторыя карыстальнікі бачаць толькі 5 ГБ бясплатнай памяці.

У Google заявілі, што пакуль гэта толькі эксперымент у асобных рэгіёнах. У кампаніі лічаць, што такія змены дапамогуць падтрымліваць якасць сэрвісаў і заахвоцяць карыстальнікаў лепш абараняць свае акаўнты і даныя.

Дакладна не паведамляецца, у якіх краінах дзейнічае новаўвядзенне, але, паводле паведамленняў медыя, найбольш скаргаў паступае з афрыканскіх дзяржаў.

Пры неабходнасці карыстальнікі, як і раней, могуць павялічыць аб’ём сховішча праз платную падпіску.

Чытайце таксама:

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас

Каментары да артыкула