Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў
Яны не прымаюць і не адпраўляюць рэйсы.
Аэрапорты Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі прыпынілі працу пасля начнога налёту беспілотнікаў на Маскву.
Яны не прымаюць і не адпраўляюць рэйсы. Пра гэта паведамілі ў Расавіяцыі.
Паводле паведамленняў мэра сталіцы Сергея Сабяніна ўначы і раніцай 16 мая на падлёце да горада было збіта каля дзесяці беспілотнікаў.