Кватэру гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчы збіраюцца ўскрыць цераз суд
Ежы Грыгенча, які ўжо значны час не пражывае ў Беларусі, днямі атрымаў паведамленне з суда Ленінскага раёна.
Фота: Вясна
У ім гаворыцца пра тое, што 19 мая ў судзе Ленінскага раёна горада адбудзецца пасяджэнне аб грамадзянскай справе паводле позвы аддзела прымусовага выканання на даванне дазволу на агляд жылога памяшкання Ежы Грыгенчы без дазволу ўласніка. Мэта — ацаніць кватэру і пазней выставіць яе на продаж, паведамляе «Гродзенская праваабарона»
У лістападзе 2024 года Грыгенчу завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі, а таксама далі штраф 1000 базавых адзінак (40 000 рублёў).
Крыху пазней Грыгенчу ўлады ўнеслі з «спіс экстрэмістаў» і ў «спіс тэрарыстаў». У маі 2025 года канфіскаваны ўладамі ў выніку палітычнага пераследу аўтамабіль сям’і грамадска-палітычнага актывіста прадалі на аўкцыёне.