У Іране прызначылі ўзнагароду за галаву Трампа
50 мільёнаў еўра.
Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images
Паводле іранскіх дзяржаўных СМІ, дэпутат парламента Ібрахім Азізі прапанаваў прызначыць узнагароду 50 мільёнаў еўра за забойства прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Паведамляецца, што прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і адзін з амерыканскіх генералаў таксама стануць аб’ектамі «контрзахадаў».