БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паказаў вынікі ўкраінскіх «далёкабойных санкцый» за гэты тыдзень

16.05.2026 / 12:12

Nashaniva.com

«І большая частка аперацый яшчэ працягваецца, таму на відэа далёка не ўсе нашы вынікі», — адзначыў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

«Ёсць пацверджаныя пашкоджанні самалёта-амфібіі Бе-200, верталёта Ка-27, сухагрузнага судна з боепрыпасамі, зенітнага ракетна-гарматнага комплексу «Панцыр-С1», ЗРК «Тор», комплексу сувязі «Рэдут-2УС», дронаў і шмат чаго іншага. Таксама нашы далёкабойныя санкцыі наносілі ўдары па аб’ектах расійскай нафтавай сферы і караблях. Адлегласці — амаль 1000 кіламетраў ад лініі баявога судакранання».

«Гэта цалкам справядлівы адказ на тое, што робяць расіяне. Далёкасць і колькасць ужывання санкцый будзем павялічваць», — падкрэсліў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула