Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска
У Батанічным садзе зараз адзін з самых прыгожых перыядаў вясны — тут масава зацвіў бэз.
Алеі і калекцыйныя ўчасткі афарбаваліся ў белыя, бэзавыя, ружовыя і насычана-фіялетавыя адценні, а паветра літаральна прасякнута водарам квітнеючых кустоў, піша Onliner.by.
Цвіценне звычайна доўжыцца нядоўга і шмат у чым залежыць ад надвор'я. Зараз для прагулак практычна ідэальны момант: большасць кустоў знаходзяцца на піку цвіцення.