Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару
Кіроўца пайшоў адзначаць маршрутны ліст, не заглушыўшы рухавіка.
Калі аўтобус прыехаў на аўтастанцыю Чавусы — гэта райцэнтр у Магілёўскай вобласці — яго кіроўца зачыніў дзверы і пайшоў да будынка станцыі.
У нейкі момант аўтобус пачаў каціцца ў бок гандлёвых павільёнаў. А там акурат ішлі муж і жонка (70 і 66 гадоў). Яны загінулі.
Кіроўца аўтобуса спрабаваў прадухіліць яго рух, але не паспеў. Аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем і толькі тады спыніўся.
Кіроўца патлумачыў следчым, што пайшоў у будынак аўтавакзала адзначыць пуцявы ліст, не заглушыўшы рухавіка. Вядома, што кіроўцу 41 год. За гібель людзей яму будзе пагражаць пазбаўленне волі.