БЕЛ Ł РУС

ЗША і Ізраіль могуць аднавіць вайну з Іранам ужо на наступным тыдні

16.05.2026 / 13:51

Nashaniva.com

Cам Трамп пакуль не прыняў канчатковага рашэння.

Фота: Majid Saeedi/Getty Images

ЗША і Ізраіль могуць аднавіць вайну з Іранам «ужо на наступным тыдні». Пра гэта выданню New York Times паведамілі крыніцы сярод чыноўнікаў краін Блізкага Усходу.

Суразмоўцы The New York Times сцвярджаюць, што найбліжэйшыя памочнікі прэзідэнта Donald Trump падрыхтавалі план аднаўлення актыўных баявых дзеянняў да яго вяртання з Кітая — на выпадак, калі ён вырашыць выйсці з тупіка ў вайне з Іранам пры дапамозе новых бамбаванняў.

Яшчэ адзін варыянт прадугледжвае наземную аперацыю ў Іране з удзелам спецназа, у межах якой вайскоўцы павінны будуць знайсці ўзбагачаны ўран, нібыта схаваны пад зямлёй.

Пры гэтым сам Трамп пакуль не прыняў канчатковай пастановы адносна Ірана, кажуць яго памочнікі.

Чытайце таксама:

У Іране прызначылі ўзнагароду за галаву Трампа

Каментары да артыкула