БЕЛ Ł РУС

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ

16.05.2026 / 19:15

Nashaniva.com

У фінале барысаўскі клуб перамог мінскае «Дынама».

Асноўны час матча завяршыўся ўнічыю 1:1. Першымі забілі дынамаўцы — на 28‑й хвіліне вызначыўся Арцём Сакалоўскі. У другім тайме БАТЭ здолеў адыграцца дзякуючы голу Кірыла Апанасевіча.

У дадатковы час пераможцу вызначыць не ўдалося, таму лёс трафея вырашыла серыя пенальці, у якой мацнейшымі аказаліся футбалісты барысаўскага клуба.

Гэты фінал устанавіў новы рэкорд наведвальнасці Кубка Беларусі — матч сабраў 21 137 гледачоў, што стала найлепшым паказчыкам у гісторыі турніру.

Чытайце таксама:

Зборная Латвіі адмовілася гуляць супраць Беларусі. Яе пакаралі

Футбольны сімулятар eFootball больш не даступны ў Беларусі

Фінал Лігі чэмпіёнаў пакажуць на стадыёне «Дынама»

Шакіра, Мадонна і BTS выступяць у фінале чэмпіянату свету па футболе

Каментары да артыкула