У Магілёве на аўкцыён выставілі бамбасховішча
Гаворка ідзе пра капітальны будынак з жалезабетону плошчай каля 90 квадратных метраў, які знаходзіцца на вуліцы Куцепава. Цяпер ён належыць аблвыканкаму, але выкарыстоўваецца будаўнічай арганізацыяй на бясплатнай аснове, паведамляецца на сайце Беларускай універсальнай біржы.
Фота: et.butb.by
Аўкцыён плануюць правесці напрыканцы 29 мая ў 11:00. Пачатковая цана даволі высокая — больш за 43 тысячы рублёў.
Акрамя самога сховішча, пакупнік зможа ўзяць у арэнду зямельны ўчастак побач на 20 гадоў і выкарыстоўваць яго для будаўніцтва або іншых патрэб, у тым ліку з перапрафіляваннем аб’екта.
Пакуль што ахвотных удзельнічаць у таргах няма.
Раней у Магілёве ўжо спрабавалі прадаць іншае бамбасховішча на вуліцы Крупскай, якое належала будаўнічай арганізацыі. Тады на аўкцыён заявіўся толькі адзін чалавек, але здзелка ў выніку не адбылася.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам можна нядорага купіць сапраўднае бамбасховішча савецкіх часоў
Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў
У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў