У Мінску трохгадовы хлопчык выбег пад колы аўтамабіля
У Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога пацярпела маленькае дзіця, паведамляе БелТА.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Днём 16 мая 30‑гадовая жанчына за рулём аўтамабіля ехала па мясцовым праездзе на вуліцы Маякоўскага. Каля аднаго з дамоў яна наехала на трохгадовага хлопчыка, які раптоўна выбег на дарогу з-за прыпаркаваных машын.
Дзіця атрымала траўмы і было дастаўлена ў медыцынскую ўстанову для абследавання.