У Полацку робяць мурал з выявай лётчыка Мікіты Куканенкі
Пра падрыхтоўку да адкрыцця мурала, які мае ўвекавечыць памяць лётчыка родам з Полацка Мікіты Куканенкі, паведаміла мясцовае выданне «Полоцкий вестник».
Скрыншот з відэа
Лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 мая 2021 года. Вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу. Андрэй і Мікіта вырашылі адвесці самалёт ад жылых дамоў у Баранавічах. У лістападзе 2021 года ім было прысвоена званне Герояў Беларусі.
Чытайце таксама:
У канцы красавіка выходзіць фільм пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, што разбіліся ў Баранавічах
Качанава: Моладзі трэба больш распавядаць пра герояў сучаснасці