БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар

17.05.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Падчас маштабнай начной атакі беспілотнікаў на Маскоўскі рэгіён пацярпеў міжнародны аэрапорт Шарамеццева. На яго тэрыторыі зафіксавана ўзгаранне, а ў пасажырскіх тэрміналах уводзіліся экстранныя меры бяспекі.

Паводле аналізу выдання ASTRA, пажар узнік у раёне трэцяй узлётна-пасадачнай паласы, аднак дакладны аб'ект паражэння пакуль не вядомы.

Кіраўніцтва аэрапорта афіцыйна пацвердзіла «падзенне абломкаў БПЛА», але заявіла, што яны знаходзяцца на бяспечнай адлегласці ад самалётаў, пацярпелых няма, а праца працягваецца ў стабільным рэжыме.

Аднак відавочцы апісваюць сітуацыю ўнутры аэравакзала зусім інакш. Паводле слоў пасажыраў, на момант атакі супрацоўнікі крам і стоек рэгістрацыі пакінулі свае працоўныя месцы, асноўнае табло рэйсаў было адключана, а праз гучную сувязь людзей заклікалі захоўваць спакой і тэрмінова адысці ад вокнаў.

«Усе супрацоўнікі, якія працавалі на стойках рэгістрацыі і ў крамах — пакінулі свае працоўныя месцы. Было выключана асноўнае табло, толькі рэклама круцілася. Праз гучнагаварыцель прасілі захоўваць спакой і адысці ад вокнаў», — расказаў пра абстаноўку ў аэрапорце ў момант атакі чытач ASTRA.

Бліжэйшыя рэйсы «Мінск-Масква» (Шарамеццева) адмененыя ці адкладзеныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула