Не чапайце гэтых мух!
Каля кустоў на лецішчы ці ў вёсцы можна пабачыць такіх мух. Гэта драпежная муха ктыр. Яна палюе на іншых насякомых, а раслінам ніякім чынам не шкодзіць.
Скрыншот: procvetok / Telegram
Ктыры рэгулююць колькасць шкоднікаў у садзе і агародзе, зніжаюць папуляцыю тлі, лістаедаў, пілільшчыкаў, пладажэрак, тлумачыць біёлаг Юлія Кандраценка ў тэлеграм-канале.
Для чалавека гэтыя мухі бясшкодныя, але голымі рукамі іх лепш не чапаць. Ктыры могуць пракусіць скуру ў мэтах самаабароны, а ўкус параўнальны з укусам пчалы або асы.