БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна расійская сетка крам прыйшла ў Беларусь

17.05.2026 / 17:34

Nashaniva.com

Расійская гандлёвая сетка Modi адкрыла першую краму ў Беларусі — у сталічным ГЦ Palazzo. 

Крама Modi ў адным з маскоўскіх ГЦ. Фота: oceania.ru

Там прадаюцца тавары для дома, аксесуары, падарункі. Кампанія пазіцыянуе сябе як брэнд эмацыйных тавараў.

Плошча крамы складае каля 170 кв.м, там прадстаўлена каля 2000 тавараў, паведамляе New Retail.

«Новая крама ў Мінску будзе не адзінай: ужо зараз вядзецца абмеркаванне дарожнай карты развіцця сеткі ў рэспубліцы. У далейшым наша мэта — зрабіць крамы Modi даступнымі для жыхароў усіх буйных гарадоў Беларусі», — адзначыла партнёр рытэйлера ў Беларусі Святлана Сямёнава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула